Журнал "Флорида-RUS" (florida_rus) wrote,
Журнал "Флорида-RUS"
florida_rus

Публикация Дмитрия Подберезского на Радио Свобода. Кто умеет читать по-белорусски - плиз, наперад.

http://www.svaboda.org/content/article/27166760.html

Мільянэр з «Рабочей смены»


Аляксандр Росін
Аляксандр Росін


Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ТОП-10 самых публікаваных пісьменьнікаў БССР

Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменьнікаў савецкага пэрыяду? У каго зь пісьменьнікаў самыя вялікія наклады? Інфаграфіка Радыё Свабода

Апошняе абнаўленьне: 03.08.2015 12:33

Напэўна, у сьпісе дзесяці найбольш тыражаваных пісьменьнікаў у Беларусі паводле Нацыянальнай кніжнай палаты адносна аднаго чалавека найчасьцей гучала пытаньне: «А хто гэта»? Сапраўды, імя Аляксандра Росіна цяпер мала каму нешта кажа.

Хіба што тым, хто вучыўся разам зь ім на філфаку БДУ. Прынамсі, мне.

Даведка

Аляксандар Росін нарадзіўся ў Сочы ў 1952. Скончыў філфак БДУ, год працаваў настаўнікам вясковай школы. У 1978-1990 — супрацоўнік часопіса «Рабочая смена» («Парус»). Аўтар кніг «Цирковое представление», «За Золотым Руном», «Волшебный круг манежа», «Розыгрыш», «Клоун без грима», кіно-, тэле і цыркавых сцэнароў. У сэзоне 1990-1991 гастраляваў зцыркам «The Big Apple» па ЗША. У 1989 часопіс «Советская эстрада и цирк» назваў А. Росіна найлепшым журналістам краіны, які піша пра цырк. У 1995 пераехаў у ЗША, друкаваўся ў газэтах і часопісах Бостана, Ню-Ёрку, Лос-Анджэлесу. З 2000 жыве ў Маямі, дзе заснаваў часопіс «Флорида». У 2009 часопіс і ягоны рэдактар сталі ляўрэатамі Фонду В. Астаф’ева. Зь лютага 2010разам з дачкой Юляй пачаў выдаваць штомесячны дадатак да часопіса «Флорида» — «Парус-FL». Жонка Ірына — дачка беларускага пісьменьніка Сяргея Міхальчука, сястра журналіста Аляксандра Міхальчука.Паводле падлікаў аўтара, кніга «Цирковое представление» з перавыданьнямі мела наклад 3 мільёны 400 тысяч асобнікаў. Я, зразумела, ня мог не скарыстаць магчымасьць задаць колькі пытаньняў свайму аднакурсьніку, цяперашняму жыхару Маямі і рэдактару-выдаўцу часопіса «Флорида».​


— Як жыхар Сочы стаў студэнтам БДУ?

Аляксандр Росін
Аляксандр Росін

Росін: Я жыў у Дагамысе. У нас, як і ў Сочы, не было ВНУ. З 32 чалавек нашай клясы паступілі ў інстытуты 26, разьехаліся ад Уладзівастоку да Калінінграду... Ехалі туды, у каго былі дзе радня ці хоць бы знаёмыя. У нас у Беларусі былі і радня, і сябры, і мама партызаніла ў Налібоках, цётка ўсю вайну была ў менскім падпольлі, беларускія кнігі, песьні і госьці зь Беларусі ў нашай дагамыскай кватэры былі заўсёды, колькі я сябе памятаю.

РС: Чым запомніўся філфак?

Росін: Пакуль сур’ёзна не заняўся замежнай літаратурай, было сумна. Лекцыі злачынна прапускаў. Але было шмат сяброў, прыгожыя дзяўчыны-сяброўкі, паўгалоднае, але вясёлае жыцьцё. Як мы сьпявалі тады: «Такое наше житие в четвертом общежитии, хошь Новый год, а хочешь Первомай. Помочишься, помучишься, авось чему научишься, Dum spiro spero, выпил — налевай!» З пэдагогаў лепшыя — Уладзімір Карабан, Ларыса Кароткая і Барыс Міцкевіч. Яны былі сапраўднымі.

РС: Ці даводзілася падчас студэнцкіх гадоў кантактаваць зь беларускімі пісьменьнікамі?

Росін: Зразумела, гэта ж філфак! У Дагамысе некалі быў такі жарт: у каго ні плюнь, трапіш ці ў шафёра, ці ў афіцыянта. Так і на філфаку: кожны другі — паэт. І сярод пэдагогаў былі людзі, якія пісалі, і сярод студэнтаў было шмат адораных людзей. Косьця Куксо некалі пазнаёміў мяне з Уладзімерам Караткевічам. І гэта было для мяне вялікай падзеяй.

Студэнцкія гады. Іван Чарота, Канстанцін Севярынец,
Студэнцкія гады. Іван Чарота, Канстанцін Севярынец,



— Хто зь беларускіх пісьменьнікаў табе больш па душы?

— З дзяцінства — Максім Багдановіч і Янка Купала. Потым — Караткевіч, Барадулін, Быкаў, пэўныя раманы Мележа.

— Праца ў школе, далей — «Рабочая смена»?

— Мяне не любілі кадравікі. Я быў тыповы «лятун», так гэта тады называлася. Пасьля вясковай школы некалькі месяцаў правёў у выдавецтве «Ўраджай», потым на Беларускім радыё, у бюлетэні «Мелиорация и водное хозяйство», газэце «Железнодорожник Белоруссии». Недзе яшчэ, ня памятаю. І гэта ўсяго за тры гады. Але калі трапіў у «Рабочую смену», больш нікуды не хацеў. Праца там — найбольш яскравыя гады ў маім журналісцкім жыцьці.

— Што табе дала журналістыка?

— Літаральна ўсё. У камандзіроўках я аб’ехаў увесь Саюз, быў там, дзе мала каму даводзілася бываць, пазнаёміўся зь вельмі цікавымі людзьмі і напісаў пра іх. За адно сваё жыцьцё пасьпеў прымераць на сабе «скуру» палярніка, геоляга, тыгралова, камандзіра падводнай лодкі — гэта выдатна!

— Як даўно зацікавіўся цыркам, чаму?

— Калі мама — гэта ўсё, што датычыцца Беларусі, дык тата — гэта ўсё, што зьвязана з цыркам. Да вайны ён быў гімнастам, цырк любіў неверагодна! І мне перадаў гэтую ж страсьць. Акрамя таго, яшчэ хлопчыкам я засвоіў жангляваньне, нават падрыхтаваў нумар, зь якім у складзе філярманічнай гоп-брыгады езьдзіў з канцэртамі па горных сёлах вакол Сочы і ў Абхазіі. Працаваў няблага, мне нават вялікія жанглёры таго часу Сарват Бегбудзі і Эдуард Аберт давалі рэкамэндацыі ў цыркавую вучэльню. Хапіла розуму зразумець, што найлепшым ня буду, а сярэднім быць сумна. Сярэдніх і бязь мяне хапае. Навярстаў усё, калі пачаў пісаць пра цырк. Кнігі, сцэнары тэлефільмаў і цыркавых спэктакляў, нарысы і гутаркі з выдатнымі артыстамі манэжу.​

— Зь якіх прычын, калі тое не сакрэт, ты зьехаў у ЗША?

— У 1990 годзе вялікаму паветранаму гімнасту Валерыю Панцялеенку амэрыканскі цырк «Биг Эпл» прапанаваў гадавы кантракт. Гэта быў першы прыватны кантракт, заключаны з савецкім артыстам. Валера прыехаў у Менск і прапанаваў паехаць разам. Ён афармляе мяне асыстэнтам, а я за гэты час напішу кнігу ўспамінаў цыркавога гімнаста. Я пагадзіўся, узяў з сабой сына, і мы на 9 месяцаў трапілі ў зусім іншы сьвет. І не турыстамі, мы пабачылі яго знутры. Кнігу я напісаў, яна называецца «Моя опора — воздух». І палюбіў Амэрыку. Вярнуўся ў Менск, працаваў у газэце «Невероятный мир». Потым у Сочы рэдагаваў газэту «Люди риска», пісаў пра вайну ў Абхазіі, дапамагаў многім уцекачам, у тым ліку журналістам, вярнуцца ў прафэсію. А калі дачка выйшла замуж і зьехала ў Амэрыку, мы вярнуліся ў Менск. То быў адзіны пэрыяд у маім жыцьці, калі я працаваў адначасова ў 4 выданьнях. Калі ж у Бостане нарадзіўся ўнук, пытаньне пра выезд было вырашана.

Сяргей Міхальчук, Канстанцін Куксо, Аляксандр Росін
Сяргей Міхальчук, Канстанцін Куксо, Аляксандр Росін



— Колькі ж тваіх кніг выдадзена і якая зь іх зрабілася бэстсэлерам?

—У Саюзе ў мяне выйшла 5 кніг: дзіцячыя, кніга нарысаў, зборнік апавяданьняў і аповесьць. Неяк я прапанаваў свайму сябру мастаку Косьцю Куксо зрабіць кніжку-раскладушку «Цирковое представление». Яму ідэя спадабалася, ён зрабіў карцінкі, я напісаў вершы ў чатырох радках. Выдавецтва ахвотна ўчапілася за прапанову. Цяпер нават дакладна і ня памятаю, заплацілі мне ці то 60, ці то 80 рублёў. А потым выдавецтва пачало гнаць мільённыя наклады, а колькі было пірацкіх копій, ня ведае ніхто. Але нам з Косьцем больш нічога не заплацілі.

— Крышку пра часопіс «Флорида». Якая была ідэя выданьня, як даўно пачалося, хто фінансуе, якая аўдыторыя?

— У Бостане я працаваў на міні-аўтобусе ў гатэлі і таксістам. Але пісаў праз увесь час, друкаваўся ў расейскамоўных выданьнях. Потым мяне запрасілі ў газэту «Русская реклама», а зь яе пераманілі ў часопіс «Контакт». Я крыху пачаў разумець, як ладзіцца бізнэс. Гаспадаром «Контакта» быў Міша Зайцаў, які да ад’езду ў ЗША працаваў на радыё ў Гомелі. Ён любіў радыё, але ў справах часопіса нічога не разумеў. Папера, вёрстка, падача матэрыялаў былі ніжэй за плінтус. Я спрабаваў яму нешта тлумачыць, але ён не хацеў выдаваць грошы на паляпшэньне выданьня. І мы разьвіталіся. Я забраў жонку, унука і бацькоў і пераехаў у Маямі. Першы нумар «Флориды» выйшаў 30 сьнежня 2000 году. Потым прыехала дачка і ўзяла на сябе збор рэклямы, і жыцьцё маё зрабілася радасным, таму што займацца бізнэсам я не магу і не люблю. А ў яе гэта выдатна атрымліваецца. Пяць гадоў таму мы пачалі выдаваць газэтны дадатак да часопіса «Парус—FL». У часопісе 128 старонак, у газэце 40 палос. Жывём за кошт рэклямы і ні ад каго не залежым.

— Што ты адчуў, калі даведаўся, што трапіў у ТОР-10?

— Мне спадабалася, што я трапіў у сьпіс клясыкаў. Гэта як у Шаова: «По классикам тоскуя». Але, зь іншага боку, лічбы — рэч аб’ектыўная. Да таго ж прыемна, што я пакуль яшчэ жывы. Можна казаць, адзіны жывы клясык.

— А якім, цікава, пісьменьнікам ты сябе лічыш — рускім, беларускім, амэрыканскім?

— Хутчэй за ўсё, лічу сябе амэрыканскім аўтарам, які піша па-расейску пра Амэрыку і Беларусь.

Тэгі: зша,пісьменьнік,бду,амэрыка,Максім Багдановіч,Янка Купала,Аляксандр Росін,Флорида,Парус—FL    

Tags: Александр Росин, Журнал "Флорида"
Subscribe

  • АНОНС НОЯБРЬСКОГО 11.2021(№ 251) номера журнала «ФЛОРИДА-RUS»

    1. Александр Росин Рубрика «От Майами до окраин» Выпуск №251 2. ОТ МАЙАМИ ДО КИ-УЭСТА В ТИХОМ СУМРАКЕ МОРЕЙ…

  • ВЕЛИКИЕ ДЕТИ ПРИАЗОВЬЯ

    Как известно, всякая красивая ложь всегда ярче подлинного документа. Имеют право. Особенно, если эта ложь во спасение. Так Фанни…

  • ВСЕ И ВСЕГДА

    Если долго сидеть, прислонившись спиной к просоленному и обветренному бревну старого причала, кажется, что ты уходишь от берега в…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments