СВЕТЛАЦЕНІ
Памяці дзядзькі Рыгора
Над вершам, памяць, свечку запалі.
Няхай гарыць:
Святла на свеце мала.
Паэтам меней
Стала на зямлі,
І свет душы
Імгла апанавала.
Ён там цяпер, дзе не бывае меж,
Дзе з Богам нам
Прызначана спатканне.
Гары, свяча,
Каб дачытаў я верш,
Імгла сыйшла
І зноў заззяла ранне.
Памяці дзядзькі Рыгора
Над вершам, памяць, свечку запалі.
Няхай гарыць:
Святла на свеце мала.
Паэтам меней
Стала на зямлі,
І свет душы
Імгла апанавала.
Ён там цяпер, дзе не бывае меж,
Дзе з Богам нам
Прызначана спатканне.
Гары, свяча,
Каб дачытаў я верш,
Імгла сыйшла
І зноў заззяла ранне.